Внимание! Студландия не продает дипломы, аттестаты и иные документы об образовании. Наши специалисты оказывают услуги консультирования в области образования: в сборе информации, ее обработке, структурировании и оформления в соответствии с ГОСТом. Все услуги на сайте предоставляются исключительно в рамках законодательства РФ.
Нужна индивидуальная работа?
Подберем литературу
Поможем справиться с любым заданием
Подготовим презентацию и речь
Оформим готовую работу
Узнать стоимость своей работы
Дарим 200 руб.
на первый
заказ

Дипломная работа на тему: Лiтаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду

Купить за 600 руб.
Страниц
28
Размер файла
35.34 КБ
Просмотров
10
Покупок
0

Введение

Нягледзячы на вельмi неспрыяльныя абставiны, беларуская лiтаратура у часы Вялiкай Айчыннай вайны усё-такi развiвалася. У тыл ворага дастаулялiся беларускiя газеты i часопiсы: "Савецкая Беларусь", "За Савецкую Беларусь", "За свабодную Беларусь", "Звязда", "Раздавiм фашысцкую гадзiну", "Партызанская дубiнка", а з 1943 г. - часопiс "Беларусь". Актыуны удзел у гэтых выданнях прымалi К. Крапiва, М. Лынькоу, А. Куляшоу, П. Броука, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка, М. Лужанiн, В. Вiтка, А. Астрэйка, А. Бялевiч, К. Кiрэенка, А. Вялюгiн, М. Аурамчык. Вершы беларускiх паэтау перакладалiся на рускую мову. Акрамя публiкацый у перыёдыцы былi выдадзены асобныя кнiгi перакладау: "Беларусь в огне" (1943), "Стихи о Родине" (1941) Я. Купалы, "Голос земли" (1942) Я. Коласа, "Тебе, Беларусь" (1942) П. Панчанкi.

На мемарыяльнай дошцы у Доме лiтаратара увекавечаны iмёны 26 пiсьменнiкау, якiя загiнулi у барацьбе супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкау: З. Астапенка, Я. Бобрык, Л. Гаурылау, А. Гейне, А. Дубровiч, Р. Жалязняк, А. Жаурук, Э. Каган, А. Коршак, С. Крывец, П. Левановiч, Р. Лынькоу, С. Ляльчук, А. Мiлюць, Р. Мурашка, М. Нiкановiч, А. Пруднiкау, У. Рагуцкi, Р. Рэйзiн, М. Сурначоу, М. Сямашка, Л. Талалай, А. Ушакоу, I. Шапавалау, Г. Шведзiк, X. Шынклер.

Паэзiя у агульнай сiстэме мастацкай лiтаратуры часоу Вялiкай Айчыннай вайны заканамерна займала першае месца. За чатыры гады ваеннага лiхалецця беларускiмi паэтамi было створана шмат творау, сярод якiх ёсць i сапраудныя шэдэуры.

Лiтаральна у самым пачатку вайны, у яе першыя днi, М. Сурначовым (дарэчы, наш зямляк, з Рагачоушчыны) быу напiсаны славуты верш-балада "Нiколi не ехаць хлапцу маладому..." Сам жа аутар, прайшоушы амаль усю вайну, загiнуу у ноч з 19 на 20 красавiка 1945 г. пад Берлiнам, пакiнуушы разам з вершамi даваеннага часу нiзку "акопнага спеву".

Умовам i запатрабаванням суровай пары адпавядалi вершы-заклiкi, пасланнi, нават заклiнаннi. Гэта такiя творы, як "Душою i сэрцам мы з вамi, героi", "На абарону", "Народу-барацьбiту", "Байцам-камсамольцам", "Абаронцам роднай зямлi" (1941) Я. Коласа; "Пiсьмо землякам", "Дрыжыце, падлюгi-фашысты!", "Помста" (1941) П. Броукi; "Вастрыце зброю", "Падымайся, Беларусь!" (1941) М. Танка; "Мужайся", "Мы вернемся" (1941) П. Глебкi; "Змагайцеся адважна за Радзiму" (1941) П. Панчанкi). 24 чэрвеня у "Правде" быу надрукаваны на беларускай мове верш Якуба Коласа "Шалёнага пса - на ланцуг". Хрэстаматыйнымi у шэрагу творау заклiкальна-эмацыянальнай формы з'яуляюцца вершы Янкi Купалы "Беларускiм партызанам" i "Зноу будзем шчасце мець i волю" (1942). Гэтым творам уласцiва кантрастнае спалучэнне двух пачуццяу - любовi i нянавiсцi, традыцыйныя вобразы-сiмвалы, лiрычна-песенная iнтанацыя, а таксама прыёмы публiцыстычнага выяулення iдэi.

У пару выпрабаванняу абвастрылася любоу да Радзiмы. Мабыць, у гiсторыi нашай лiтаратуры не было перыяду, якi пакiнуу бы па сабе столькi непасрэдных зваротау да Беларусi, столькi замiлаваных вобразных выказванняу пра родны край. Дастаткова згадаць назвы творау ("Беларусi" М. Танка, П. Панчанкi, П. Глебкi; "Беларусь" П. Броукi, М. Танка, К. Кiрэенкi, А. Астрэйкi). Любоу да Радзiмы выяулялася не толькi праз заклiкi да барацьбы з ворагам, адлюстраванне родных краявiдау, але i у напамiнаннi, што самым каштоуным нацыянальным скарбам з'яуляецца мова. Менавiта гэта i падкрэслiлi у сваiх паэтычных шэдэурах М. Танк ("Родная мова") i Н. Арсеннева ("Жыве Беларусь").

У беларускай ваеннай паэзii быу надзвычай шырока распаусюджаны жанр гераiчнай балады з моцным рамантычным пачаткам. Плённа працавалi у жанры балады А. Куляшоу ("Балада аб чатырох заложнiках", 1942; "Мацi", 1943; "Камсамольскi бiлет", 1943; "Балада аб знойдзенай падкове", 1945), М. Танк ("У завею", 1943), П. Панчанка ("Сямёра дачок", 1942; "Песня пра чатыры магiлы", 1945), П. Броука ("Смерць героя", "Кастусь Калiноускi", "Надзя-Надзейка"), П. Глебка ("Пасланец", 1943), А. Вялюгiн ("Балада аб уральскiм танку", 1943).

У часы Вялiкай Айчыннай вайны П. Панчанкам быу напiсаны першы у беларускай паэзii высокамастацкi цыкл "Iранскi дзённiк" (1944-1945), куды увайшлi такiя вершы, як "Герой", "Сустрэча з бярозай", "Бутэлька Цынандалi", "Рамантыка", "Сон пра апошнi залп" i iнш.

Паэзiя ваенных гадоу у яе патрыятычным гучаннi прадстаулена не толькi беларускiмi савецкiмi паэтамi. У часы вайны пiсалi вершы i паэмы Н. Арсеннева ("Жыве Беларусь", "Малiтва" ("Магутны Божа")), Л. Генiюш ("Як хмарны дзень", "Князь Усяслау Чарадзей"), Р. Случчанiн ("Рагнеда"), А. Салавей ("Гуманiзм", "Хрыстосау лес"), а таксама некат. iнш. аутары.

Паэтычныя творы не толькi пiсалiся, але i выдавалiся на акупiраванай ворагам тэрыторыi. Так, напрыклад, У 1943 г. супрацоунiкi слуцкай падпольнай газеты "Народны мсцiвец" сабралi лепшыя вершы А. Астрэйкi i выдалi асобным зборнiкам пад назваю "Слуцкi пояс". Творы з гэтага зборнiка карысталiся асаблiвай папулярнасцю.

Нягледзячы на тое, што падзеi, пачуццi па гарачых слядах насамперш знаходзiлi увасабленне у кароткiх формах як найбольш аператыуных, мабiльных, значнае месца у беларускай паэзii ваеннай пары належыць паэме у асноуным як жанру сiнтэтычнаму з арганiчным спалучэннем эпасу, лiрыкi i драмы ("Суд у лесе" (1942), "Адплата" (1944) Я. Коласа; "Прыгоды цымбал" (1944), "Дом № 24" (1944) А. Куляшова; "Ясны кут" (1944) П. Броукi; "Маладосць у паходзе" (1945) П. Панчанкi; "Мой майстра" (1944) А. Бялевiча; "Поудзень" (1944) В. Вiткi).

Ля вытокау беларускай паэмы ваенных гадоу стаяць два розныя па стылю творы гэтага жанру, а менавiта - "Сцяг брыгады" А. Куляшова i "Паэма пра Смалячкова" П. Броукi, напiсаныя у 1942 г. Апошняя уяуляе сабой дакументальна-рэпартажны твор, якiя былi распаусюджаны у пачатковы перыяд вайны ("Слова пра 28 гвардзейцау" М. Цiханава, "За намi Масква" С. Васiльева, "Сябры", "Безыменная вышыня" М. Матусоускага). Пры усёй значнасцi аутарскага голасу яны шырока, панарамна адлюстроувалi сацыяльны свет, стваралi вобразы аб'ектывiзаваных герояу. У сваёй паэме П. Броука дае разгорнуты паэтычны партрэт воiна-героя, абаронцы Ленiнграда. Факты бiяграфii не замiнаюць аутару узбуйнiць вобраз i у фiнале твора паказаць Фядоса Смалячкова у аблiччы былiннага асiлка, якому родная зямля дала "арлiныя крыллi" i "зоркiя вочы".

Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" напiсана у лiра-эпiчным ключы. Сцяганосец артылерыйскай брыгады Алесь Рыбка выратоувае ваенную святыню i выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага. Сюжэт паэмы давау магчымасць шырока паказаць драматычныя малюнкi першага ваеннага лета. Форма паэтычнай споведзi, дзённiка садзейнiчала паглыбленаму паказу псiхалогii чалавека на вайне, дзе сярод экстрэмальных умоу абвастралiся усе чалавечыя якасцi. А. Твардоускi назвау "Сцяг брыгады" "голасам сэрца, поунага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай светлай верай у яе сiлы, у яе вызваленне" (Твардовский А. Статьи и заметки о литературе. М., 1963. С. 63-64.). Твор насычаны вобразамi народнай паэзii: лiрычны герой звяртаецца да ляснога ручая, крынiцы як да сваiх паплечнiкау, яго вядуць палявыя сцежкi, сляды замятаюць сваёй лiстотай дубравы.

У лiра-эпiчнай паэме-маналогу П. Броукi "Беларусь" (1943), дзякуючы гiсторыка-публiцыстычным рэмiнiсцэнцыям, шырокай хвалi гiстарычных успамiнау i асацыяцый, паустае вобраз Радзiмы - прыгожай зямлi са слаунай мiнуушчынай. Паэт згадвае Скарыну, Калiноускага, Вашчылу, Хвяська, агульныя перамогi беларусау, рускiх, украiнцау пад Грунвальдам, на Чудскiм возеры, выгнанне Напалеона. Твор арганiзаваны па прынцыпу iдэйна-мастацкага сумяшчэння розных часавых плыняу, чаму садзейнiчаюць гiстарычныя i этнаграфiчныя паралелi, параунаннi i метафары, уласцiвыя для беларускай народнай паэтыкi.

Героiка-рамантычная паэма М. Танка "Янук Сялiба" (1943) з'яуляецца адным з першых беларускiх буйнапаэтычных творау ваеннага часу, выкананым найбольш у "класiчна-строгiх формах" (М. Арочка).

Вопытнай рукою майстра напiсана i паэма "Эдэм" (1944) З. Астапенкi. Гэтаму твору належыць асаблiвае месца не толькi у паэзii ваеннай пары, але i увогуле у беларускiм прыгожым пiсьменстве XX стагоддзя. Пастауленымi пытаннямi i спробай адказу на iх (у творы закранаюцца складаныя рэалii 1930-х гг.) паэма вiдавочна выходзiць за межы перыяду свайго напiсання.

Адпаведна з эвалюцыяй iншых жанрау развiвалася i сатыра ваеннага часу, найперш вершаваная. Напачатку цалкам плакатныя пародыi, фельетоны, байкi, сатырычныя вершы, частушкi, эпiграмы паступова насычалiся канкрэтнымi падрабязнасцямi, якiя рабiлi iх дакументальна дакладнымi. У сферы сатыры актыуна працавалi амаль усе беларускiя пiсьменнiкi - як празаiкi, так i паэты (М. Лынькоу, К. Чорны, П. Панчанка, М. Танк, П. Броука, П. Глебка, А. Астрэйка, М. Лужанiн, В. Таулай). Аднак асаблiвая роля у развiццi сатырычных жанрау належыць К. Крапiве - рэдактару газеты-плаката "Раздавiм фашысцкую гадзiну" i аутару шэрагу сатырычных вершау i баек.

Проза ваеннай пары у адпаведнасцi з патрабаваннямi часу выяуляла сябе найперш у патрыятычнай публiцыстыцы як самым аператыуным жанры. Палымяныя артыкулы друкавалiся на старонках газет, гучалi па радыё, на мiтынгах. Iх аутарамi былi Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, К. Крапiва, М. Танк, М. Лынькоу. Фельетоны К. Чорнага склалi зборнiк "Кат у белай манiшцы" (1942). У жанры празаiчнага памфлета i фельетона выступалi у ваенныя гады Я. Колас ("Гiтлер i чарадзей" (1945), К. Крапiва ("Апошняя пасылка" (1942), "Елкi i палкi" (1943), "Наглядная геаграфiя" (1944)). Агульны патрыятычны пафас, канкрэтныя агiтацыйна-прапагандысцкiя задачы не заглушалi творчай iндывiдуальнасцi.

Напiсаныя на легендарнай аснове апавяданнi i навелы, што пабачылi свет у зборнiках К. Чорнага "Вялiкае сэрца" (1945) i М. Лынькова "Астап" (1944), дасюль захоуваюць сваю мастацкую значнасць.

Запамiнальныя характары у апавяданнях "Маленькая жанчына" (1942), "Бацька" (1942), "Аксёнiны сляды" (1942), "Прасторны дом" (1944), "Вялiкае сэрца" (1944), "Заутрашнi дзень" (1944) разгортвае К. Чорны. Сумленна, дзень за днём выконвау спаконныя сялянскiя абавязкi, назiраючы штовечар, як сонца прысядзе на магутны, яшчэ дзедавай рукой пасаджаны дуб, сцiплы, мауклiвы Пархвен Катлубовiч ("Вялiкае сэрца"). Жыу ён у трывалай згодзе са светам, шчаслiвы той неусведамляемай гармонiяй iснавання, якая уласцiвая толькi шчырым працаунiкам, што адчуваюць сябе адзiнай кропляй плынi жыцця. Калi ж стала бурыцца гэтае "важнае i патрэбнае", нiбы прачнууся у Пархвена новы чалавек. Ляцiць пад адхон нямецкi эшалон, бо Пархвен разабрау рэйкi на чыгунцы. Ён ратуе жыхароу мястэчка ад фашысцкай расправы, узяушы на сябе вiну за забойства нямецкага афiцэра Пфайфеля. Смеласць, мужнасць, самаахвярнасць - гэтыя якасцi "звычайных" людзей сталi звыклаю з'яваю у гады вайны.

Аб тым, як праз жыццёвы шлях аднаго чалавека у лёсаносныя для краiны часы можа выявiцца сутнасць гераiчнага у нацыянальным характары, яскрава сведчыць вобраз Астапа з аднайменнага апавядання (1943) М. Лынькова. Сусанiнскi сюжэт набывау скразны парадак, паутараючыся у сярэдзiне XX ст. З'яуляючыся лiрыкам i рамантыкам у прозе, М. Лынькоу у значнай ступенi захавау рамантычную прызму бачання i у ваенную пару, што знаходзiла выяуленне у рэзкай кантрастнасцi характарау, аднабаковасцi у абмалёуцы ворага, рамантычнай умоунасцi многiх сiтуацый. Такая манера пiсьма у значнай ступенi адпавядала запатрабаванням часу i iм жа дыктавалася. Парушалiся адвечныя законы жыцця - гiнулi дзецi. Пра гэта можна было, анямеушы, у жалобе маучаць або шукаць i знаходзiць словы, якiя б сведчылi, даносiлi боль i адначасова не адымалi надзею у перамогу над злом. Адно з лепшых апавяданняу М. Лынькова "Васiлькi" (1942) пры выключнай трагiчнасцi сюжэта не пакiдае па сабе спапеленасцi, пачуцця безвыходнасцi. Гiстарычны, сацыяльны, нацыянальны змест выяуляуся якраз найбольш поуна у прозе ваеннай пары праз вобразы простых, звычайных людзей. У творах М. Лынькова гэта маладая жанчына, якая свядома гiне, падрываючы нямецкi эшалон на мосце праз раку ("Iрына" (1942)), малады хлапец Алёшка, якi падрывае камендатуру ("Салют" (1942)).

Не усiм празаiкам удавалася сапрауды па мастацкi перадаць складаныя ваенныя рэалii. Так, у апавяданнях Я. Коласа "Партызан Купрэй", "Санiтарка Таня", "У разведцы", а таксама у шэрагу творау I. Гурскага, А. Стаховiча, А. Якiмовiча, як слушна зауважае А.А. Майсейчык, паслаблена унутраная канфлiктнасць, а сюжэтная напружанасць падмяняецца прыгоднiцкай займальнасцю, што тлумачьщца недастатковым веданнем пiсьменнiкамi рэчаiснасцi ваеннага часу.

Вядома, нават у самую суровую, неспрыяльную пару адбывалася сталенне творчых iндывiдуальнасцей: у 1943 г. у армейскай газеце "Часовой Севера" было змешчана апавяданне I. Шамякiна "У снежнай пустынi", напрыканцы вайны iм жа напiсана аповесць "Помста".

К. Чорны як вопытны таленавiты мастак слова прыхiльна адазвауся аб першым апавяданнi I. Мележа "Сустрэча" (1942), напiсаным iм у тбiлiскiм шпiталi.

Менавiта К. Чорнаму належыць першае у беларускай лiтаратуры раманнае, эпiчнае асэнсаванне падзей Айчыннай вайны: раманы "Вялiкi дзень" (1941-1944), "Пошукi будучынi" (1943), "Млечны шлях" (1944) i аповесць "Скiп'ёускi лес" (1941-1944). Эпiчнаму голасу К. Чорнага уласцiвы свой адметны, менавiта агульначалавечы тэмбр з багаццем iнтанацый, якiя вылучаюць яго сярод iншых творчых iндывiдуальнасцей. К. Чорны стварае у сваiх сацыяльна-фiласофскiх раманах абагульнены вобраз беларускага народа, якому пагражала татальнае знiшчэнне, прадугледжанае у планах Гiтлера. Сваiм чуйным сэрцам пiсьменнiк востра адчувау небяспеку фашызму не толькi для суайчыннiкау, але i увогуле для чалавецтва.

У час вайны былi напiсаны, але апублiкаванны пазней, такiя творы, як аповесць "Шумяць лясы" А. Стаховiча, аповесць "Пульс жыцця" (Запiскi тэлеграфiста)" X. Шынклера, раманы "Таварыш" i "Насуперак лёсу" Р. Мурашкi. Праблематыка iх як уласна ваенная, так выходзячая за межы ваеннага часу ("Таварыш" Р. Мурашкi).

Беларускую драматургiю перыяду вайны, як слушна адзначае М.М. Барсток, належыць разглядаць у сувязi з жыццём i працай тэатрау, якiя былi эвакуiраваны у Арэхава-Зуева, Кауроу, Iванава, Томск, Уральск, дзе ставiлi свае нацыянальныя п'есы: "Паулiнку" Я. Купалы, "Несцерку" В. Вольскага, а таксама - "Фронт" А. Карнейчука, "Рускiя людзi" К. Сiманава, "Нашэсце" Л. Ляонава. Драматычных творау у час вайны было напiсана мала. Сярод iх асаблiвае месца займае п'еса К. Крапiвы "Проба агнём", змест якой вызначаюць маральна-этычныя праблемы. Асабiстыя узаемаадносiны маёра Караневiча, яго жонкi Наталлi i лейтэнанта Перагуда драматург напоунiу вялiкiм грамадзянскiм зместам. У драматургii, як i у iншых жанрах, назiраецца зварот да каштоунасцей мiнулага: опернае лiбрэта "Кастусь Калiноускi" i драматычную паэму "Адплата" стварае М. Клiмковiч. Арыгiнальныя лiбрэта у акупаваным Мiнску для опер "Лясное возера", "Усяслау Чарадзей" i "З выраю" пiша Н. Арсеннева. Тэма партызанскай барацьбы уперамешку з паказам антыфашысцкага падполля раскрывалася у поунафарматных п'есах "Палешукi" i "Таварыш Андрэй" (у цэнтры гэтага твора - вобраз К. Заслонава) Я. Рамановiча, "Заложнiкi" (п'еса распрацоувае матыу, звязаны з захопам у заложнiкi сям'i вядомага партызана М. Шмырова) А. Кучара, а таксама у малафарматных п'есах "Валодзеу гальштук" К. Крапiвы, "Сiгнал" У. Няфёда. Гэтыя творы, аднак, не уяулялi сабой прыкметнай эстэтычнай з'явы. Вiдавочна, што ваенная пара не садзейнiчала развiццю такога складанага сiнтэтычнага жанру, як драматургiя.

Оглавление

- Лiтаратура перыяду Вялiкай Айчыннай вайны

- Паэзiя першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя 1945-1955

- Проза першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя 1945-1955

- Драматургiя першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя 1945-1955 Спiс выкарыстаных крынiц

Как купить готовую работу?
Авторизоваться
или зарегистрироваться
в сервисе
Оплатить работу
удобным
способом
После оплаты
вы получите ссылку
на скачивание
Страниц
28
Размер файла
35.34 КБ
Просмотров
317
Покупок
0
Лiтаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду
Купить за 600 руб.
Похожие работы
Сумма к оплате
500 руб.
Купить
Заказать
индивидуальную работу
Гарантия 21 день
Работа 100% по ваши требованиям
от 1 000 руб.
Заказать
Прочие работы по предмету
Сумма к оплате
500 руб.
Купить
Заказать
индивидуальную работу
Гарантия 21 день
Работа 100% по ваши требованиям
от 1 000 руб.
Заказать
103 972 студента обратились
к нам за прошлый год
2068 оценок
среднее 4.9 из 5
Александр Спасибо большое за работу, выполнено раньше срока, всё отлично
Александр Выражаю благодарность Александру! Всегда все выполнено профессионально, без задержек. В случае корректировки, проблем...
Алла Работа выполнена в срок, всё соответствует требованиям. Алла, огромное вам спасибо за помощь! Рекомендую!
Ольга Всё отлично, спасибо!
Дарья Благодарю за проделанную работу! Выполнено на высшем уровне)
Ольга Автор всегда на связи, сдано в срок, спасибо)
Сергей Благодарю за оперативное выполнение! Все отлично!
Людмила Отличная работа! Спасибо
Александр Благодарю Александра за профессионализм. Все четко и в срок.
Марина Спасибо за работу!